Адна сям’я, дзве матулі |
|
|
|
| Автор: user |
|
Калі аднойчы Бэн Шмітт спытае сваіх бацькоў, як яны пазнаёміліся, ён пачуе класічную гісторыю кахання. Яго мама Уві распавядзе, як яна ў 1995 годзе ў берлінскім клубе заўважыла гужаватую, цёмнавалосую, маленькую жанчыну, у якой, здавалася, было так шмат энергіі. Бэн пачуе, як Уві на працягу некалькіх месяцаў абходжвала Катрын. Прычым, Катрын спачатку вагалася, таму што яна сапраўды не была гатовая да кампрамісаў і сталасці, якіх патрабуюць адносіны, але ў нейкі момант, ці, дакладней, падчас імпрэзы на Восеньскую Ноч на Плошчы Разенталер (Rosenthaler Platz), яна здалася. Уві Потуцэк (Yvi Potucek), цырульніца з Усходняга Берліна, і Катрын Шмітт (Catrin Schmitt), камунікацыйны дызайнер з Майнца, сталі парай, чыё жыццё на працягу шматлікіх гадоў круцілася вакол музыкі, вечарынак і клубаў, пакуль яны не сталі жыць разам і не пажаніліся, калі ободвум было за трыццаць. Уві Потуцэк стала Шмітт. Калі Бэн захоча ведаць, як ён і яго маленькая сястра Анні з’явіліся на свет, ён пачуе аб гутарцы за кухонным сталом, у якой Уві сказала Катрын: “Я не магу сабе ўявіць, што калісьці мы будзем сядзець адны пад навагодняй елкай. Калі я пастарэю, я хачу быць бабуляй. Я думаю, што мы павінны пачаць працаваць над дзецьм.” Годам пазней, у лістападзе 2006, на свет з’явіўся Бэн Бела Шмітт. У цяперашні час прыкладна 19 000 дзяцей у Нямеччыне выхоўваецца ў аднаполых адносінах. Пакуль яшчэ большасць гэтых дзяцей - гэта дзеці ад гетэрасексуальных шлюбаў, якія распаліся, тым не менш, колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў гомасексуальных адносінах няўхільна расце. У лесбійскіх кафэ вялікіх гарадоў Нямеччыны ўжо даўно не ўступаюць у гарачыя дыскусіі аб дыскрымінацыі або патрыярхаце, а, хутчэй, абмяркоўваюць грудное кармленне і мужчынскія ролевыя мадэлі для хлопчыкаў. Калі сёння лесбіянкі адзначаюць святы, яны прадугледжваюць дадатковы пакой для шматлікіх дзяцей сваіх сяброў. І ў Берлінскім кафэ для лесбіянак “Шаўковая нітка” (Seidenfaden) у другой палове дня дзіцячыя калыскі стаяць настолькі шчыльна, што немагчыма прайсці. “Вясёлкавая сям’я” - так завецца гэты лад жыцця. З 2009 года гэтае словазлучэнне было занесена ў слоўнік Дудена (заўв. - назва слоўніка нямецкай мовы па імені першага складальніка К. Дудена). У цяперашні час гэтая мадэль такая ўстояная, што нават выкарыстоўваецца ў якасці матэрыялу для галівудскіх пастановак. Намінаваны на Оскар “Дзеткі ў парадку” (Kids Are All Right) распавядае аб тым, як заблытваецца жыццё вясёлкавай сям’і, калі дзеці знаходзяць свайго біялагічнага бацьку. На процягу 20 гадоў з забароненай тэмы гэтая тэма стала матэрыялам для забавак. Але якое ж гэтае жыццё на самай справе? Калі ў лістападзе 2006 нарадзіўся Бэн Белая Шмітт, яго мамы, якім цяпер за сорак, абвясцілі яго нараджэнне “з вялікай радасцю” прыгожым росчыркам на блакітнай паперы так, як быццам бы і не было спрэчак аб гендэрна-нейтральным выхаванні на працягу дзесяцігоддзяў. Нараджэнне Анні, тры гады пазней, названай у гонар яе прабабулі Ганны як і лесбійскага фатографа Анні Лейбавіц (Annie Leibovitz), якая ў 51 год нарадзіла дачку, было абвешчана ў чэрвені 2009 года па той жа схеме на ружовай паперы. Здаецца, гэтыя сведчанні аб нараджэнні кажуць, што ў гэтай сям’і ўсё ідзе таксама нармалёва, як і ў іншых сем’ях. Ва ўзросце аднаго года Бэн быў хрышчоны пратэстанцкім святаром ў Майнцы у капліцы, якую спраектаваў бацька Катрын, архітэктар. На фотаздымку Бэн у доўгай сукенцы для хрышчэння і белых чаравіках, ідзе ў царкву няўпэўненымі крокамі трымаючыся за руку Уві. На іншым фотаздымзку ен стаіць побач з двума шчаслівымі маці. Абедзве маці, зрэшты, нявернікі: Уві была выгадаваная атэістам у ГДР, былая пратэстантка Катрын у знак пратэсту супраць царкоўнай сэксуальнай маралі абвясціла аб сыходзе з царквы, калі ей было каля трыдцаці гадоў, - але дзеля сваіх дзяцей жанчыны зараз вяртаюцца назад у царкву. “Хрышчэнне ўмацоўвае Бэна, даючы яму нешта, што ёсць і ў астатніх дзяцей,” - кажа Катрын, бо яна лічыць, што у сённяшнім жорсткім міры яму суцэль можа спатрэбіцца абарона. Нельга сказаць, што сення Шмітты ўсюды адчуваюць варожасць. Сям’я жыве ў квартале Бетцаў (Bötzowviertel), адзін з новых жылых кварталаў адрамантаванага Ўсходняга Берліна, дзе мноства дзяцей жывуць у разнастайных абставінах: у роднай або зводнай сям’і, у сужыцці, альбо сіроты, якіх выхоўваюць чужыя людзі. Тут магчыма ўсё, і “вясёлкавая сям’я” вылучаецца тут менш, чым у якім-небудзь другім месцы. “Мы адчуваем сябе тут ў бяспецы,” - кажа Уві Шмітт. Зверху, знізу і насупраць жывуць сем’і, якія могуць у неабходным выпадку ненадоўга пабыць з дзецьмі, і мясцовы булачнік вітае Шміттаў гэтак жа добра, як і ўсе іншыя сем’і. Тым не менш, Бэн і Анні на раннім этапе ўсё жа сутыкнуліся з тым, з чым у людзей у прынцыпе бываюць цяжкасці, – яны адрозніваюцца ад іншых. Зібіле Гупкенс (Sybille Gypkens), лекар дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі ў Берліне, ведае з шматлікіх гутарак, што дзеці пакутуюць, калі іх сям’я адрозніваецца ад звычайнай традыцыйнай мадэлі. Гупкенс кажа: “Гей-бацькі яшчэ занадта аддзеленыя ад грамадства, каб успрымацца як нешта натуральнае. Гэта абцяжарвае дзяцей з аднаполых адносін. У паспяховым гомасексуальным партнёрстве дзіця можа паспяхова зладзіцца з гэтай асаблівай сітуацыяй, але, у прынцыпе, гэта патрабуе большага, чым ад дзяцей традыцыйнай сям’і.” Кажучы іншымі словамі, чым больш непрыкметная сям’я, тым лягчэй у ёй дзецям. Парадокс: для таго, каб знайсці сябе, Уві і Катрын прыйшлося адмовіцца ад агульных ідэалаў, але як маці яны павінны іх з дакладнасцю капіяваць. Адпаведнасць стала для двух жанчын лейтматывам. Нядаўна суседскае дзіця намалявала нешта для Уві і Катрын на Дзень маці. На малюнку было намалявана дзве маці. “Гэта было як пацверджанне таго, што мы таксама з’яўляемся сям’ёй у вачах іншых людзей,” - кажа Катрын. Так выглядае поўдзень у звычайны панядзелак: Катрын гатуе, Уві працуе ў салоне, Бэн у дзіцячым садзе, Анні спіць. На кухонным стале ляжыць слоўнік, адчынена старонка з загалоўкам “галандскі”, таму што Бэн спытаў, адкуль соўс атрымаў сваю назву. На сценах вісяць фатаздымкі: Катрын і Уві на моры, разадзетыя на Christopher Street Day (заўв. - Гей-парад у Нямеччыне), разам з Нінай Хаген (Nina Hagen, заўв. – нямецкая панк-рок спявачка). Фатаграфіі выглядаюць як рэліквіі з іншага жыцця. “Раней я заўсёды баялася нешта прапусціць. Для мяне было вельмі важна быць у спісе госцяў і гэтак далей. Гэта спынілася са з’яўленнем дзяцей,” - кажа Катрын. Як толькі Анні прачнулася і апранулася, Катрын заціскае пад мышкай кемпінг-грыль, хапае дзіця і салатнік, спускаецца ўніз па ўсходах, укладвае Анні, грыль і салаты ў прычэп для ровара і едзе на барбекю ў дзіцячы сад. Катрын і Уві абедзве выраслі ў сем’ях, у якіх дамінавалі маці. Абедзве - дзеці разводаў. “Мая мама заўсёды давала нам, дзецям, зразумець, што мы - найважнейшае. Калі ў нас усё добра, яна таксама пачувалася добра. Тое ж самае і для мяне,” - кажа Катрын. Яна і Уві прыналежаць да разнавіднасці бацькоў, якія перад сном кладуцца з дзецьмі і цярпліва распавядаюць ім гісторыі, нават калі яны самі смяротна стаміліся альбо аддалі б перавагу спорту па тэлевізары. Замест поўдня Францыі на адпачынак Шмітты зараз ездзяць у Ўзедом (Usedom, заўв. - востраў у Балтыйскім моры), і па вечарах яны наўрад ці кудысьці выходзяць. Катрын, якая нарадзіла Бэна і Анні, на працягу амаль шасці месяцаў карміла дзяцей грудзьмі і ў першыя гады жыцця не дапускала чужога догляду за дзецьмі. Паўсядзённае жыццё яна наладжвае, як памятае са свайго дзяцінства: яна з дзецьмі бывае многа на свежым паветры, часта гатуе і што-небудзь майструе. Шмітты хочуць, каб іх дзеці пазней пайшлі у лепшую школу. Таксама, каб яны былі сацыяльна ўстойлівыя і, нягледзячы на цяжкасці, дамагліся чагосьці ў жыцці, і каб у адзін цудоўны дзень яны, магчыма, стварылі свае ўласныя сем’і. Можна сказаць, што праз 15 гадоў пасля таго, як яны сустрэліся, Уві і Катрын сталі двума захопленымі маці, якія хутчэй арыентуюцца на вобраз жанчыны мінулых пакаленняў. Калі паслухаць іх дваіх болей, вы будзеце здзіўлены, наколькі іх уласныя маці служаць ім узорам для пераймання.. Іншых мадэляў у Шміттаў няма, вядома няма, так як у іх жыцці няма цётак, настаўніц ці суседзяў, якія б асвоілі жыццё лесбійскай пары. Амаль усе іх сябры гетэрасэксуалы. Хутчэй з пачуцця абавязку, абедзве часам абменьваюцца думкамі з іншымі маці-лесбіянкамі. Але ні адна з іх не мае перавагу ў вопыце, ва ўсіх такія ж маленькія дзеці. Ва ўсякім выпадку, ёсць больш складаныя прыклады. “Увесь час можна чуць гісторыі сямейных пар, у якіх з-за айцоў ёсць праблемы з дзецьмі,” - кажа Уві. Каб прадухіліць гэта, абедзве заўсёды шукаюць прафесійны савет. Калі дома ўсё ідзе добра, яны рэгулярна размаўляюць з дзіцячым псіхолагам аб развіцці Бэна і Анні. Страх не справіцца як бацькі сядзіць у Шміттаў глыбей, чым у іншых сем’ях. Так, яны трохі баяцца таго моманту, калі Бэн зразумее, як ён быў створаны. “Безумоўна, будуць слёзы, і не адзін раз,” - кажа Катрын. Уві ўжо прыдумала, што яна скажа: “Калі б мы гэтага не зрабілі, цябе б не было тут сёння. Ты - штосьці вельмі асаблівае. І не таму, што ў цябе дзве мамы, а ты асаблівы як асоба.” Катрын і Уві ставяцца да “самаапладненя” паміж жанчынамі як да чыста тэхнічнага акта, аб якім можна паведаміць сваім блізкім суцэль спакойна. І без гэтага яны сутыкаюцца з нявыказанай цікаўнасцю да таго, як з’явіліся іх дзеці. Часам Катрын бярэ быка за рогі, напрыклад, тым, што яна рэкамендуе выхавальніцы ў дзіцячым садзе на заявы Бэна спытаць усё, што тая жадае. “Так што, як вы гэта зрабілі?” - выпаліла жанчына. Катрын і Уві запланавалі заснітак сваіх дзяцей самастойна - праз прыватнае асемяненне ў хатніх умовах. Калі Шмітты распавядаюць аб усім гэтым, то трохі адчуваецца місіянерскі запал. Бясплодныя гетэрасексуалы маглі б пераняць іх прыклад. “Гэта настолькі неверагодна лёгка. Вы проста павінны купіць пакет шпрыцоў у адзін міллілітар - простыя рэчы, з дапамогай якіх мы часам выціскалі глазуру на торт,” - кажа Катрын. Дастаткова толькі скінуць вокам на спецялізаваную рэкламу ў часопісе і зразумееш, наколькі распаўсюджаным стаў гэты метад у апошні час. У рубрыцы “сям’я” у любым падзеле для геяў і лесбіянак гарадскога часопіса Siegessäule часта шукаюць або прапаноўваюць донарства спермы. Да прыкладу наступныя аб’явы: “Жадаеш дзіця, але не кругласутачна? Шукаем донара спермы з невялікай роляй бацькі” або “Мы шукаем тату. Ці не жадаеце сустрэцца на кубачак кавы?” “У нас быў Франк,” - кажа Катрын. “Агульны сябар...,” - кажа Уві. “…з файнымі знешнімі дадзеннымі,” - дадае Катрын. “Мы падышлі да ўсяго з лёгкасцю і пэўнай доляй наіўнасці. Мы маглі ўсе спакойна казаць Франку, і ён зрабіў так, як мы хацелі.” З самага пачатку жанчыны вырашылі, што Катрын будзе нараджаць дзяцей, таму што для хворай дыябетам Уві цяжарнасць у канцы яе трыццатых гадоў была б занадта напружаная, акрамя таго, яна толькі пачала свой бізнэс з цырульняй. Ад ананімнага ахвяравання абедзве адмовіліся, бо дзеці павінны ведаць свайго біялагічнага бацьку і, пры неабходнасці, падтрымліваць кантакты з ім. Франк - гей такога ж узросту, як Уві і Катрын, ён жыве і працуе ды-джэем у Берліне. Жанчыны паставілі ўмову, што Франк прызнае бацькоўства, але пасля нараджэння дзіця будзе вольнае для ўсынаўлення. Тым самым ён даў Уві шанец усынавіць дзіця - яе адзіная магчымасць перад законам быць маці і мець такія жа правы, як Катрын. З самага пачатку кантракт памяншае ролю Франка толькі да донара спермы і “таты-наведвальніка”: ён не мае ні правоў, ні абавязкаў. Усё ішло згодна з планам. Да іх прыходзілі з ведамства па справах моладзі і правяралі ўмовы жыцця. Праз год усынаўленне было завершанае. Але чым ясней стала выкрышталізоўвацца сямейная руціна ў Шміттаў, тым больш Франк і жанчыны сталі сварыцца. Спачатку Франк прыходзіў раз у тыдзень, потым ён паменшыў колькасць сваіх наведванняў да аднаго ў два тыдні, потым у тры. “Праз свае ролі маці мы змушаныя былі пасталець. Франк жа ніколі не развіўся да ролі бацькі, ён затрымаўся ў сваім старым свеце,” - кажа Уві. Акрамя таго, нават у паўсядзённым жыцці сутыкаліся нашы розныя інтэрасы. Гэта здаралася, напрыклад, тады, калі “тата-наведвальнік” гуляў з дзіцем у ваннай у марскі бой, і пакідаў усё чысціць мамам. Здаецца, што Франк перагортвае суладную сям’ю ў непраходны фронт. Сёння кантакт заснуў. Бэн і Анні дагэтуль пакуль не спыталі аб ім. Часам іншыя дзеці пытаюць Бэна, ці ёсць у яго тата. Тады ён ківае і кажа, што вядома. Берлінскі адвакат Ніколь Штурман (Nicole Stürmann) лічыць, што амаль усе аднаполыя сем’і маюць канфлікт з роляй донара спермы. Яна ўжо абараняла інтарэсы шматлікіх маці-лесбіянак пасродкам кантрактаў. Кожнай кліентцы Ніколь раіць пры першай гутарцы з патэнцыйным кандыдатам добра падумаць, хто прыйдзе ў якасці бацькі. “Пасля нараджэння шматлікія мужчыны лічаць, што яны могуць забраць свайго дзіця. Бацька дае дзіця фармальна, але ўсё жа, не без эмацыйнай сувязі. У момант стварэння сям’і гэта здараецца асабліва таму, што мужчыны імкнуцца ажыццявіць сваё жаданне мець дзяцей. Аб наступным жыцці дзіцяці ніхто з іх не думае сур’езна.” У дзіцячым садзе Бэн і Анні адзіныя з 200 дзяцей, у якіх дзве мамы. Дагэтуль, над імі з-за гэтага пакуль не жартавалі, але гэта толькі пытанне часу, пакуль які-небудзь з’едлівы аднакласнік не пачне правакаваць словам “гей”, таму што слова “гей” у нямецкіх школах з’яўляецца папулярнай лаянкай. Дагэтуль Уві і Катрын не могуць распавесці аб выпадках дыскрымінацыі, але яны маюць скептычны настрой наконт гэтага. Калі яны ўдваіх шпацыруюць па горадзе з дзіцячымі калыскамі, яны ўжо сустракаюць “дзіўныя погляды”. Крытыкі бачаць жаданне гомасексуальных пар мець дзяцей як чыста эгаістычнае - супастаўнае з купляй хатняй жывёлы. Царкоўныя дзеячы і кансерватыўныя палітыкі сцвярджаюць, што дзеці маюць канстытуцыйна замацаванае права на бацьку і маці, і што “натуральная” сям’я па-ранейшаму з’яўляецца лепшым месцам для выхавання дзяцей. Атаясненне з абодвума бацькамі вельмі важна для фармавання асобы дзіцяці, гэта значыць, як з бацькам аднаго пола, так і з бацькам процілеглага пола. Таксама і лекар Зібіле Гупкенс падкрэслівае неабходнасць бесперапыннай мужчынскай прысутнасці ў жыцці дзяцей у лесбійскіх сем’ях. Аднак, на яе думку не абавязкова абедзвюм полам жыць пад адным дахам. Яна кажа: “Важна, каб у хаце было два чалавека, якія могуць чаргавацца адзін з адным. Але гэта не мае значэнні, ці з’яўляюцца яны мужчынай і жанчынай або толькі двума жанчынамі.” Шмітты шукаюць сваім дзецям мужчынскія прататыпы ў непасрэднай блізасці, так, напрыклад, брат-блізнюк Катрын падтрымлівае блізкія адносіны з Бэнам. Бэн і Анні яшчэ занадта малыя, каб выказаць, як яны сябе адчуваюць. Як і ўсе дзеці, яны, ў прынцыпе, прымаюць умовы, у якіх яны нарадзіліся. Калі паслухаць людзей з наваколля Бэна і Анні, то можна дазнацца аб іх паспяховым развіцці: бабуля Бэна, бабуля Бабсі з Майнца, кажа, што яе ўнук значна больш развіты, чым яе ўласныя дзеці ў тым жа ўзросце: “Ён добра ўмее слухаць, вельмі ясна выражаецца і развівае шмат уласных ідэй.” Барбара Хайль (Barbara Heil), акушэрка дзяцей Шміттаў, дапамагла ўжо цэламу пакаленню лесбійскіх пар па ўсім свеце. Яна лічыць, што “ўсе ідзе вельмі плыўна. Маці доўга змагаліся за магчымасць мець дзяцей. Гэтыя дзеці вельмі жаданыя, і аб іх будуць улюбёна клапаціцца.” Навука таксама пацвярджае лепшыя перадумовы для шчаслівага жыцця Бэна і Анні. Так даследаванне Інстытута па вывучэнню праблем сям’і ва ўніверсітэце Бамберга прывяло да высновы, што дзеці з вясёлкавых сем’яў больш упэўнены ў сабе, незалежныя, памяркоўныя, адкрытыя і лепш вучацца ў школе. Калі правесці некаторы час з Уві і Катрын, то можна ўбачыць канфлікты, такія ж як і ў гетэрасексуальных пар, якія жывуць разам. Напрыклад, размеркаванне роляў. Нават пасля нараджэння дзяцей Шмітты вырашылі дзяліць усё раўнапраўна. Кожны павінен рыхтаваць, прыбіраць, выхоўваць дзяцей і зарабляць грошы ў максімальна аднолькавай ступені. Тое, што лесбійскія сем’і ўнутры сябе размяркоўваюць класічныя ролі, па меркаванні Шміттаў, клішэ. “Адна - мужчына, другая - жанчына, - гэта такое глупства!” - лічыла Катрын перад тым як яна стала маці. Аднак, той факт, што пасля нараджэння дзяцей паўстала менавіта гэтая карціна, ашаламіў яе. Уві - карміцелька, Катрын - займаецца дзецьмі. Уві падпісвае дакументы ў месцы, дзе стаіць “бацька”. Катрын адчувае “матчын гонар”, калі яна шпацыруе з калыскай па наваколлі. Уві па-ранейшаму працуе ў сваёй цырульні пяць дзён у тыдзень па дзесяць гадзін, чым і забяспечвае прыбытак сям’і. Катрын клапоціцца аб сям’і і дзецях, і з таго часу, як Анні пачала хадзіць ў дзіцячы сад, працуе як фрылансер. Грошы вызначылі ролі. Астатняе вызначылася з факту, што Катрын нарадзіла і карміла грудзьмі дзяцей. Як і ў шматлікіх сем’ях у сям’і Шміттаў ёсць некаторая абуранасць адносна такога дзялення. Уві кажа, што яна жадала б памяняцца ролямі і некаторы час толькі самой быць з дзецьмі. Катрын кажа, што Уві не можа нават сабе ўявіць, што адбываецца дома на працягу дня ў яе адсутнасць. Як небіялагічнай маці Уві цяжэй. Яна кажа, што ніколі не зайздросціла фізічнай блізкасці Катрын да дзяцей падчас цяжарнасці і груднога кармлення. “Без мяне не было бы дзяцей,” - кажа Уві, калі яны ставяць гэтае пытанне. Тым не менш, яна прызнае, што ёсць моманты, калі яна адчувае сябе выключанай. Напрыклад, калі Бэн і Анні не жадаюць, каб яна укладвала іх спаць. Або, калі яна адна з дзецьмі, і Бэн слёзна патрабуе Катрын. У такія моманты Уві суцяшае сябе думкай, што такое жа здараецца з татамі. “Дзеці сапраўды ведаюць, з каго яны з’явіліся. Іх немагчыма абдурыць,” - кажа яна. Думка аб часе, калі дзеці будуць у падлеткавым узросце, часам наганяе на Уві паніку. Тады ў яе галаве круціцца фраза “Ты нічога не можаш мне сказаць, ты не мая мама.” Затым прыходзіць страх, што ў адзін дзень яны могуць ачужэць адзін аднаму, і быць толькі як людзі, якія пражываюць разам; і тады прыгожая мара аб сям’і становіцца ілюзіяй. Калі прыходзяць такія думкі, яна спрабуе набрацца смеласці, кажа Уві. “Усё залежыць ад таго, як дзеці будуць развівацца як асобы, і наколькі мая роля маці будзе заслугоўваць даверы.” Ці будзе ў дзяцей добры кантакт з ёй, напэўна, больш чым для біялагічных бацькоў, залежыць ад таго, наколькі добра яна будзе выконваць сваю ролю. Часам у цяжкія моманты, яна пачуваецца як індывідуальны баец, а не як каманда, кажа Уві. Толькі тады, калі Катрын запэўнівае яе, што яна стаіць за ёй, яна супакойваецца. Тады Уві верыць у шчаслівы канец гісторыі кахання, у якой немка з Усходняй Нямеччыны “заваявала” дзяўчыну з Майнца і стварыла з ёй сям’ю. У гэтай гісторыі кахання дзве жанчыны сядзяць дзесьці ў зарослым садзе і назіраюць за гульнёй сваіх унукаў. Роўна гэтак жа, як на паштоўцы з загарадным домам, якая вісіць на кухні Шміттаў.
Пераклад Маргарыты для партала Labrys.by.
|




Катрын і Уві Шмітт з Берліна - лесбійская пара з двума дзецьмі. Яны маюць цікавы погляд на жыцце - руйнаваць страхі.
Нельга сказаць, што сення Шмітты ўсюды адчуваюць варожасць. Сям’я жыве ў квартале Бетцаў (Bötzowviertel), адзін з новых жылых кварталаў адрамантаванага Ўсходняга Берліна, дзе мноства дзяцей жывуць у разнастайных абставінах: у роднай або зводнай сям’і, у сужыцці, альбо сіроты, якіх выхоўваюць чужыя людзі. Тут магчыма ўсё, і “вясёлкавая сям’я” вылучаецца тут менш, чым у якім-небудзь другім месцы. “Мы адчуваем сябе тут ў бяспецы,” - кажа Уві Шмітт. Зверху, знізу і насупраць жывуць сем’і, якія могуць у неабходным выпадку ненадоўга пабыць з дзецьмі, і мясцовы булачнік вітае Шміттаў гэтак жа добра, як і ўсе іншыя сем’і. Тым не менш, Бэн і Анні на раннім этапе ўсё жа сутыкнуліся з тым, з чым у людзей у прынцыпе бываюць цяжкасці, – яны адрозніваюцца ад іншых. Зібіле Гупкенс (Sybille Gypkens), лекар дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі ў Берліне, ведае з шматлікіх гутарак, што дзеці пакутуюць, калі іх сям’я адрозніваецца ад звычайнай традыцыйнай мадэлі. Гупкенс кажа: “Гей-бацькі яшчэ занадта аддзеленыя ад грамадства, каб успрымацца як нешта натуральнае. Гэта абцяжарвае дзяцей з аднаполых адносін. У паспяховым гомасексуальным партнёрстве дзіця можа паспяхова зладзіцца з гэтай асаблівай сітуацыяй, але, у прынцыпе, гэта патрабуе большага, чым ад дзяцей традыцыйнай сям’і.” Кажучы іншымі словамі, чым больш непрыкметная сям’я, тым лягчэй у ёй дзецям.